поиск в каталоге

стрелочка Снова осень закружила карусель мелодий…

admin27.11.2024

«Снова осень закружила карусель мелодий…» – назва канцэрта, які адбыўся ў нотна-музычнай бібліятэцы 19 лістапада. Удзельнікі – амаль  усе супрацоўнікі “ноткі”. Не здарма нашу бібліятэку наведвальнікі ласкава называюць “спяваючай”.

Ідэя зрабіць канцэрт сваімі сіламі ўзнікла год таму. Першае выступленне было вельмі цёпла прынята гледачамі. Трэба сказаць,што задумка наша споўнілася,на працягу года канцэрты атрымаліся паспяховымі . Першая частка нашай чацвертай аўтарскай вечарыны, як бачна з яе назвы, была прысвечана восені. Сольна, дуэтам і трыо былі выкананы шлягеры мінулых гадоў “Вальс-бостон”, “У природы нет плохой погоды”, “Что такое осень”, “Всё, что летом зеленело”. Вельмі спадабалася гледачам выкананне “а капэла” песні “Так скучала я”. А кавер “Гадалки” быў прыняты на біс. Калі ж на прыканцы ўсе ўдзельнікі заспявалі «Листья жёлтые», да іх далучыліся гледачы.

Другая частка “Лейтмотив Победы” была прысвечана юбілейнай даце гэтага года –  80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Пачалося выступленне з цудоўнай папулярнай песні “Смуглянка” з кінафильма “В бой идут одни старики” , потым “В землянке”, “Тёмная ночь”, “Махнём не глядя”, “На безымянной высоте”, “Журавли”, “Десятый батальон”, “Вечный огонь”, “О героях былых времён”. Слёзы на вачах…

Па выніках года і водгуках нашых наведвальнікаў – праект  наш удалы, мы будзем яго працягваць.