поиск в каталоге

стрелочка Ніколі не забудзем

admin10.12.2024

10 снежня ў бібліятэцы № 18 адбылася сустрэча пакаленняў – актуальны дыялог “Ніколі не забудзем” да Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынства генацыда, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства. У мерапрыемстве прыняў удзел патрыятычны калектыў “Судьбы” пад кіраўніцтвам Людмілы Бурдыка.

Жанчыны, якія ў дзяцінстве перажылі жахі вайны, расказалі маладому пакаленню аб сваіх стратах, аб трагедыях, якія яны перажылі, будучы яшчэ зусім маленькімі. Галоўным пасылам будучым пакаленням было не дапусціць жахаў вайны, зберагчы мір у краіне, зрабіць усё, каб дзеці ніколі не былі пазбаўлены дзяцінства.