поиск в каталоге

стрелочка Зімовыя сустрэчы

admin30.12.2024

20 снежня ў бібліятэцы № 22 прайшла творчая сустрэча з Аляксандрам Іванавічам Марозавым і прэзентацыя яго дзвюх новых кніг паэзіі «Отрывной календарь» і «Сказки для взрослых» .

На мерапрыемства завіталі сябры па паэтычным пяры – Міхась Пазнякоў, Хізры Асадулаеў, Анастасія Кузьмічова, Алена Шэх. Прадставіў гасцей Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў.

Аляксандр Іванавіч – краязнаўца, публіцыст, паэт, перакладчык, выдавец, грамадскі дзеяч, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Расіі. Лаўрэат шэрагу міжнародных і рэспубліканскіх літаратурных фестываляў, конкурсаў і турніраў. За ўклад у развіццё рускай літаратуры ўзнагароджаны медалём Міхаіла Шолахава (2012); “За поспехі на літаратурнай і культурнай ніве” – медалём Яўгена Замяціна (2018). Узнагароджаны граматамі Астравецкага райвыканкама, праўлення пісьменніцкіх арганізацый за літаратурную дзейнасць.

Аляксандр Марозаў аўтар трыццаці трох мастацкіх і навукова-папулярных кніг, выдадзеных у Расіі, Украіне, Балгарыі, сярод якіх паэтычныя зборнікі: «Река по имени Любовь» (2000), «Глаза в глаза» (2001), «Разрешите представить» (2007), «Когда вырастут крылья» (2009), «Поговорим о жизни и любви» (2012), Всё изменилось в одночасье» (2019), зборнік іранічнай лірыкі «Сказки для взрослых» (2024), «Отрывной календарь» (2024) і іншыя. У кнігу вершаў «Отрывной календарь» увайшлі не толькі творы апошніх гадоў, але і матэрыялы і вершы з папярэдніх зборнікаў.

Аляксандр Іванавіч чытаў вершы са сваіх кніг, з сумам успамінаў свой родны горад, сваіх сяброў, сваіх родных, уключаў песенныя кампазіцыі на свае вершы у выкананні музыкаў “Угол магазина”, “Любимой женщине”, “Одуванчик”, “Симфония лесов”, адказваў на пытанні. Падзяліўся  сваімі планамі на бліжэйшы час. Сярод творчых – праца над чарговым зборнікам. У яго ўвойдуць творы, прысвечаныя Беларусі і Астравеччыне, якая стала для пісьменніка другой Радзімай.