Чароўны вечар паэзіі
14.01.2025
9 снежня ў бібліятэцы №7 імя Якуба Коласа адбылося літаратурнае мерапрыемства “Чароўны вечар паэзіі” з удзелам пісьменнікаў ГА Мінскага гарадскога аддзялення “Саюз пісьменнікаў Беларусі” – Валянціны Паліканінай, Андрэя Скарынкіна, Сяргея Трахімёнка, Іны Фраловай.
Гучалі творы на тэму духоўнага подзвігу, дабра і маральна-этычных зносін. А таксама быў прадэманстраваны ў відэафармаце ўрывак з паэмы Валянціны Пятроўны Паліканінай “Сёстры міласэрнасці”.
Бібліятэка-філіял № 7 імя Якуба Коласа выказвае падзяку сучасным беларускім пісьменнікам і паэтам за сустрэчу. Жадаем далейшых творчых поспехаў, незвычайных сюжэтаў для новых кніг, зацікаўленых чытачоў і цёплых літаратурных сустрэч!

