поиск в каталоге

стрелочка В серебряной стране

admin11.01.2025

11 студзеня ў нотна-музычнай бібліятэцы  ў рамках праекта “Все барды в гости к нам” адбыўся першы святочны канцэрт 2025 года. Назва яго – “В серебряной стране”. Менавіта з гэтай знакамітай песні Я.Крылатава і Л.Дзербянёва і пачалося выступленне трох цудоўных жанчын-бардаў, даўніх сяброў бібліятэкі – Марыі Касцюк, Аляксандры Грос і Святланы Сумінай. Палова канцэрта была падрыхтавана па творчасці А.Грос. Гэта вельмі таленавітая спявачка і кампазітар прадставіла песні, якія напісала сама, і вершы і музыку:”Холодок”,”Белые облака”, “Кухонный блюз”, “Сердце”, “Чёрный и белый”, “Часики”, вельмі меладычна гучалі песні на беларускай мове – “Добры настрой” і “Мінскія вуліцы”. Апошняя напісана на вершы беларускага паэта М.Калачынскага. Другая частка канцэрта – любімыя песні і вершы пра зімовую пару. Спачатку прагучала цудоўнае папуры на зімовыя песні , успомнілі папулярную песню Ю.Лазы “Зима” , адну з лепшых песен Вени Д’ркіна “Герда”. Потым “Снежный господин”,”Последний день декабря”. Асобная частка – песні з кінафільмаў: “Если у вас нету дома”, “Песня о сказке”, песня вагоннага з кінафільма ”Чародеи”, “Колыбельная”. Упрыгожыла мерапрыемства і паэзія- вершы пра зіму Э.Асадава, Л.Д’яканава і іншых.

Цудоўны канцэрт  таксама адбыўся 14 студзеня – “Если веришь, сказка оживёт”. Па добрай традыцыі свята падрыхтавалі выключна супрацоўнікі нотна-музычнай бібліятэкі. Праграма была прысвечана навагоднім святам, гучалі любімыя эстрадныя, народныя песні і песні з кінафільмаў. Як заўсёды актыўна ўдзельнічалі прысутныя ў конкурсах і віктарынах. Напрыканцы зладзілі невялікі сюрпрыз – прапанавалі танцавальную праграму.І яна атрымалася паспяховай. Адпачынак на “Ура”!