Всё начинается с любви
06.02.2025
1 лютага ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылася музычна-паэтычная гасцёўня “Всё начинается с любви”. Паэтэса Вольга Калініна прадставіла сваю новую кнігу вершаў “Бумеранг”. Творы аўтаркі прысвечаны Радзіме, навакольнаму асяроддзю, сяброўству, але большая частка – аб каханні. Мабыць, мабыць гэта самае лепшае і самае галоўнае, што можа з намі здарыцца ў жыцці. Асобны цыкл – байкі, такія яскравыя, часам смешныя, часам сумныя, але з такім вялікім сэнсам! Музычную частку склалі дзве таленавітыя жанчыны Алена Маслоўская, бард, кампазітар, лаўрэат нацыянальнага конкурса песен для моладзі і фестывалю аўтарскай песні. Гучалі папулярныя бардаўскія песні , песні з кінафільмаў. Цудоўную лірычную праграму падрыхтавала піяністка, выкладчык БДАМ Надзея Лешанкова. Гэта былі знаёмыя ўсім мелодыя кахання. Напрыканцы разам з прысутнымі госці праспявалі песню А.Міцяева “Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались”.

