поиск в каталоге

стрелочка Святочны калядны канцэрт

admin06.02.2025

30 студзеня чараду навагодніх святаў завяршыла нотна-музычная бібліятэка. На вялікім мерапрыемстве адбыліся закрыццё дэкаратыўна-прыкладной выставы І.Пікуль “Зімняя казка” і святочны калядны канцэрт вакальна-харавога ансамбля інтэрнацыянальнай музыкі “Прамень” Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур пад кіраўніцтвам А.Валодчанкі. Гэта была новая праграма, падрыхтаваная салістамі і ўдзельнікамі хору. У ёй гучалі калядкі на 10 мовах свету, якія былі вывучаны хорам за апошнія тры месяцы мінулага года і студзень 2025. Пачаўся канцэрт з выступлення лаўрэата міжнародных конкурсаў, салісткі ансамбля Наталлі Папко. Прагучалі песня  кампазітара В. Шоніна на словы Якава Акіма “Я рисую” і песня кампазітара  С. Сухамліна на словы А. Туравай “Рождество”.

Завяршыла канцэрт папулярная песня Я.Крылатава на словы Ю.Энціна “Песня про снежинку” з кінафільма “Чародеи”. Выканаў яе кіраўнік ансамбля, таленавіты выканаўца А.Валодчанка. Адбылася цудоўная вечарына, быццам разам з залай спявалі ў вышыні анёлы.