Душа, як птаха белая
10.02.2025
“Душа, як птаха белая” – пад такой назвай у бібіятэцы № 7 імя Якуба Коласа працуе выстава, прысвечаная Фёдару Ястрабу. У дзень яго нараджэння, 6 лютага, адбылася прэзентацыя. На выставе размешчаны 11 карцін Фёдара і 10 фотаздымкаў Міколы Лінніка, зробленыя пад уплывам санетаў мастака і паэта.
Фёдар Ястраб (1953-2014) – мастак і пісьменнік, член Беларускага саюза мастакоў, старшыня Міжнароднай гільдыі жывапісцаў, кіраўнік галерэйна-выставачнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, мастацтвазнаўца, аўтар і куратар больш за 80 маштабных праектаў, удзельнік і арганізатар 120 міжнародных, замежных і рэспубліканскіх выстаў.
На прэзентацыі выставы прысутнічалі сябры з ГА “Беларускі саюз мастакоў”, родныя мастака і аматары таленту Фёдара Ястраба.
Выступоўцы: мастак-жывапісец, лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне выяўленчага мастацтва Васіль Касцючэнка, мастак Сяргей Давідовіч, мастак-графік, кніжны ілюстратар, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, лаурэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Павел Татарнікаў – расказалі цікавыя звесткі з жыцця мастака і ўзгадалі аб яго творчай дзейнасці.
На прэзентацыя прагучалі санеты Фёдара Ястраба ў выкананні як дыктараў Беларускага радыё Маргарыты Захарыя і Алега Вінярскага, аўтара праекта “Акно ў свет” Беларускага радыё Алёны Казленя-Камінскай, так і аматараў яго творчасці – чытачоў бібліятэкі.
Прагучалі запісы санетаў, пакладзеных на музыку кампазітарамі Алінай Безэнсон, Ганнай Казловай і Аляксандрам Барзенка.



