Десяточка
19.02.2025
15 лютага ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылася чарговая літаратурна-музычная гасцёўня.
На сустрэчу з чытачамі прыехала паэтка з Ліды Алена Несцерава, якая прэзентавала свой першы зборнік вершаў “Особое изделие – стихи”. Асабліва спадабаліся прысутным вершы «Стихи не ждут», «А солнце есть», «Будто не пишу, а вспоминаю.» “Паэтка яшчэ і малюе – таму падчас мерапрыемства яна пазнаёміла чытачоў са сваімі малюнкамі.
У музычным блоке спявалі ўдзельнікі клубаў аўтарскай песні “Ветер странствий” и “Фрегат” (кіраўнік – Ларыса Бурмістрава) з праграмай “Мелодии нашей души”. Песні “Есть на земле любовь”, “Старым друзьям”, “Мир сверху”, “Были молодые” і іншыя стварылі такі цудоўны настрой у зале, што нікому не хацелася, каб канцэрт завяршыўся.


