Дакрануцца душой да нябёсаў
03.03.2025
26 лютага бібліятэка № 14 імя Ф. Багушэвіча запрасіла сваіх чытачоў і наведвальнікаў на гадзіну душэўнай размовы “Дакрануцца душой да нябёсаў”. Сустрэча адбылася на масленічным тыдні, кожны дзень якога нясе асобы сэнс і традыцыі.
Сёмы, апошні дзень Масленіцы заўсёды выпадае на праваслаўную Даравальную нядзелю. Таму ў народнай свядомасці Масленіца і падрахтоўка да Вялікага посту з’яднаны агульнымі сэнсамі.
Прысутныя на сустрэчы зрабілі невялікі экскурс у гісторыю свята, паслухалі цудоўныя музычныя нумары, пачаставаліся блінамі.


