поиск в каталоге

стрелочка Вітаем цябе, шчодрая Масленіца!

admin27.02.2025

Літаратурна-музычную імпрэзу пад назвай “Вітаем цябе, шчодрая Масленіца!” зладзіў Пісьменніцкі клуб “Літаратурны экватар” 26 лютага 2025 года ў Мінскай бібліятэцы № 1 імя Л.М. Талстога. Праводзіла мерепрыемства шэф-рэдактар клуба, пісьменніца і журналістка Інга Вінарская. Перад сабраўшыміся выступілі: кіраўнік суполкі, пісьменнік, журналіст, настаўнік Вячаслаў Корбут; паэт, празаік, драматург, журналіст Глеб Ганчароў; паэт, празаік, публіцыст Юрый Мельнікаў; пісьменнік, оперны спявак Дзмітрый Марозаў; паэт Вячаслаў Данілаў; маскоўская паэтка Клаўдзія Максімава; пісьменніца, навукоўца, настаўніца Кацярына Матусевіч; паэтка, пісьменніца Тамара Залеская; пісьменніца і журналістка Людміла Шчэрба. На імпрэзе прысутнічалі навучэнцы сталічных каледжаў і школ.