поиск в каталоге

стрелочка Гуканне вясны

admin17.03.2025

Абрад «Гуканне вясны» з’яўляецца адным з самых жыццесцвярджальных абрадаў сярод беларускіх традыцыйных святаў. Звычай праводзіць зіму і сустракаць вясну сыходзіць сваімі каранямі ў мінулае: гэтым займаліся яшчэ язычніцкія продкі беларусаў. Свята звязана з абуджэннем стваральных сіл прыроды, надзей чалавека.

 15 сакавіка ў бібліятэцы № 15 ім. Цеткі прайшла літаратурна-музычная праграма “Гуканне вясны”, у якой прыняў удзел фальклорны ансамбль “Млынок” цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Маяк» г. Мінска ( мастацкі кіраўнік Дар’я Мордань).

“Cвятa пeceнькaй cycтpaкaeм, вяcнy вeceлa мы гyкaeм: жaвapoнaчкi, пpыляцiцe, цёплa лeцeйкa пpыняciцe” спявалі ўдзельнікі разам з гасцямі, дружна прымалі ўдзел у народных гульнях, вадзілі карагоды, якія з’яўляюцца  знакавым момантам святкавання. У іх дзяўчаты таксама зазывалі вясну, запрашаючы яе паўдзельнічаць у карагодзе. Карагод уяўляўся бясконцым кругаваротам жыцця і вечнай маладосці. Яго круглая форма сімвалізавала сонца.

«Гуканне вясны» – яркае і самабытнае народнае свята. Будзьце ўсе моцнымі, як вада, багатымі, як зямля, працавітымі, як пчала, прыгожымі, як вясна!