поиск в каталоге

стрелочка Значит, нету разлук…

admin03.04.2025

28 сакавіка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся вялікі канцэрт у рамках праекта “Все барды в гости к нам” Зоі Курак і Аляксея Верам’ёва “Значит, нету разлук…”. Бібліятэка шмат гадоў сябруе з гэтымі вакалістамі, іх выступленне заўсёды свята для чытачоў і калектыва бібліятэкі. Назву канцэрта даў радок з песні Я.Слабікава на вершы І.Бродскага “Значит, нету разлук”. Гэта назва не выпадковая. Прошлы год быў багаты на юбілеі цудоўных аўтараў, якія трывала ўвайшлі ў наша жыццё шмат гадоў таму. Іх песні сталі роднымі, як і самі аўтары. Яны, якія жывуць зараз і якія пайшлі з жыцця, цалкам рэальныя, як блізкія сябры ці родныя,іх вобразы жывуць у нас, дапаўняючыся новымі вершамі, песнямі, мяняются разам з намі, з сучасным часам. Таму, канешне, і няма развітанняў. Мерапрыемства складалася з двух частак, з невялікім перапынкам. Гучалі песні “Всего и надо” С.Нікіціна і Ю.Левітанскага, “Хорошо быть молодым”, С.Нікіціна і Ю.Морыц, ”Над домами” С.Нікіціна і Б.Рыжага, “Дождь на улице Титова” С.Нікіціна і Б.Рыжага, “На пристани”. С.Нікіціна і Э.Разанава, “За летом листопад” Г.Агафонава і Ю.Левітанскага, “Там,где сосны” М.Тарыведзіева і М.Дабранравава, “Август” Ю.Лорэса, “Замирая следил” Я.Слабікава і Ю.Левітанскага, “Кончается четверг” А.Івашчанкі і Г.Васільева, “Трава забвения” В.Ланцберга, “Ностальгия” Я.Слабікава і І.Бродскага, “На фоне Пушкина”,”Божественная суббота” Б.Акуджавы і А.Беркоўскага шмат-шмат іншых. Столькі кветак, апладысментаў і падзякі. Свята музыкі і высокай паэзіі.