Прыпынак – Плошча памяці
08.04.2025
28 сакавіка супрацоўнікі бібліятэкі №5 арганізавалі сустрэчу студэнтаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта з пісьменніцай Валянцінай Станіславаўнай Драбышэўскай. Яна прапанавала навучэнцам “пабудаваць” горад Мілагучнасць. На вуліцы Вытокаў прысутныя падзяліліся звесткамі пра сваіх продкаў. На Плошчы Памяці ўспомнілі, з якім гераізмам і мужнасцю наш народ абараняў сваю Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На вуліцы Кніжнай пазнаёміліся з кнігай Валянціны Станіславаўны “Любіна сукенка”. На вуліцы Моўнай паразважалі, якая цудоўная і мілагучная наша родная беларуская мова.
Мерапрыемства вельмі спадабалася студэнтам. Яны падзяквалі пісьменіцы за цікавую сустрэчу і сфатаграфаваліся разам з ёй.

