поиск в каталоге

стрелочка Радуга в цветах

admin01.04.2025

29 сакавіка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося цікавае мерапрыемства. Гэта было адрыццё мастацкай выставы “Радуга в цветах” Галіны Ажгірэй і душэўны канцэрт Надзеі Лішанковай “Лирические мелодии Францыи”. Спачатку мы пазнаёміліся з мастачкай.

 Галіна Ажгірэй нарадзілася ў Бабруйску.З першых класаў цікавілася ўрокамі малявання і жывапісам.

Сур’ёзныя думкі пра творчасць з’явіліся, калі Галіна Уладзіміраўна аддала сваю дачку ў студыю жывапісу. Спачатку яны малявалі разам, потым дачка вырашыла больш не займацца маляваннем, а наша гераіня пачала тварыць самастойна.

Будучая мастачка працавала па сваёй асноўнай спецыяльнасці, яна скончыла інстытут фізічнай культуры як прафесійны трэнер па валейболу. Шмат гадоў адпрацавала ў Вышэйшай школе спорта Беларусі, потым як трэнер выкладчык па валейболу ў БНТУ.

Але дома заставаліся фарбы, і яны прыцягвалі Галіну. У адзін цудоўны дзень яна дастала паперу і пачала маляваць. Пачалося новае жыццё.

Усе карціны, прадстаўленыя на выставе, вынік работы апошніх 6 гадоў. Гэта другая персанальная выстаўка майстра.Галіна Уладзіміраўна расказала пра сваю сям’ю,пра іх падтрымку і любоў. Цікава было паслухаць пра масціхінавую тэхніку выканання карцін. Гэта аб’ёмны жывапіс,які выконваецца маслянымі ці акрылавымі фарбамі з дапамогай мастацкага шпатэля – масціхіна. Але самае галоўнае – думкі і энэргетыка стварэння карцін, бо ствараюцца яны каб радаваць навакольны свет, ён прыгожы і цудоўны.

А кветак ніколі не бывае шмат.Яны сама прыгажосць.

Другая частка мерапрыемства – цудоўны канцэрт выкладчыка БДАМ Лішанковай Надзеі. Спецыяльна для рамантычнай тэмы сустрэчы яна падрыхтавала праграму знакамітых лірычных мелодый Францыі. Пачалася імпрэза з вальса “Под небом Парижа”,потым Рычард Клайдэрман “Романтическое фортепиано”. Узгадалі папулярную песню Джо Дасэна, якую напісаў Тото Кутун’ё “Если б не было тебя”, гучалі песні Э.Піаф “Гимн любви” і “Я всё преодолею”, А.Адамо “Падает снег”, “Belle” з мюзікла “Нотр-Дам де Пари”. Цікавая гісторыя ў песні “Вечная любовь” Ж.Гарварэнца, якая была напісана для кінафільма “Тегеран 43”.Гэта была адна з самых знакамітых песен Шарля Азнавура, прысвечана яна была рускай кінаактрысе Н.Белахвосцікавай. Потым кампазіцыі Ж.Косма, Ф.Лэя, П.Сэнэвіля ..Кожная кампазіція пачыналася з невялікай звесткі пра гісторыю стварэння, кампазітара і музычны лёс твора. Цудоўныя “Шербургские зонтики” завяршылі вечарыну.