Саюзная дзяржава – дыялог дружбы
03.04.2025
У сумеснай гісторыі народаў Беларусі і Расіі ёсць важная дата – 2 красавіка. Штогод у гэты дзень мы адзначаем Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Моцнае сяброўства звязвае народы Беларусі і Расіі, гэтае сяброўства мае глыбокія карані і даўнія традыцыі. Яшчэ больш аб’яднала і згуртавала нашы народы сумесная барацьба з фашызмам у час Вялікай Айчыннай вайны.
У гэтым годзе Беларусь і Расія будуць святкаваць 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Сумесная гісторыя народаў Расіі і Беларусі працягваецца і сёння. Супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў ажыццяўляецца ў адукацыі і культуры, навуковай сферы, прамысловасці і будаўніцтве, космасе і сельскай гаспадарцы.
3 красавіка для студэнтаў філіяла УА БДУІР “Мінскі Радыётэхнічны каледж” адбылося мерапрыемства на тэму: “Саюзная дзяржава – дыялог дружбы”, якое правялі супрацоўнікі Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы.
На мерапрыемстве навучэнцы даведаліся пра гісторыю Саюзнай дзяржавы, яе стратэгічныя задачы і дасягненні, дзякуючы якім у любой сферы дзейнасці ад бяспекі да культурнага абмену нашы дзяржавы набылі унікальны вопыт. Гэта дазволіла Беларусі і Расіі развівацца і дасягаць сваіх мэт.
Студэнтам таксама быў прадэманстраваны ролік аб правах простых грамадзян, якія знаходзяцца ў якасці турыстаў, студэнтаў або работнікаў у Саюзнай дзяржаве.
Сумесная гісторыя народаў Расіі і Беларусі працягваецца і сёння.
Мы сябруем і ў нашым сяброўстве вялікая сіла, мы адзіныя, і гэта адзінства абапіраецца на памяць і вопыт мінулых пакаленняў.\
