поиск в каталоге

стрелочка Будем песню беречь

admin09.04.2025

5 красавіка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся творчы вечар Алясандра Зіневіча “Будем песню беречь” з удзелам музыканта і выканаўцы Алены Смірновай і Марыны Стурніцкай(скрыпка). Больш за дзве гадзіны ішло мерапрыемства, але прысутныя не заўважылі гэты час, настолькі ўдалым, музычным і змястоўным было выступленне артыстаў. Першая частка вечарыны была прысвечана папулярным рамансам – “Утро туманное”,(цікавы факт:словы гэтага твора належаць І.Тургеневу), “Красивая. Капризная”, аўтары невядомы, цудоўны раманс Л.Захлеўнага “У красного костёла” на словы Л.Пранчака, “Газовая косынка”  музыка Б.Празароўскага на вершы М.Козырава. Гэты раманс быў напісаны ў 1924 годзе ў Маскве, яго выконвалі шматлікія выканаўцы, у тым ліку І.Юр’ева. Аўтары былі расстраляны, потым рэабілітаваны, а раманс жыве і ў наш час. Гучалі вечныя рамансы “Хризантемы”( рускі кампазітар, паэт М.Харыто)  і “Только раз”. Трэба дадаць,што раманс “Только раз” займае першае месца па колькасці выканаўцаў – каля 130. А напісалі яго П.Герман (словы) на музыку Б.Фаміна. Другая частка мерапрыемства была прысвечана папулярным песням 19-20 стагоддзя. Песню Ю.Рыбчынскага “Сколько бы Кукушка, ты не куковала” А.Зіневіч выканаў двойчы. Поспех творчага вечара быў неверагодным.