поиск в каталоге

стрелочка Праз сучаснасць у будучыню

admin11.04.2025

Бібліятэка № 4 імя М.В. Гогаля запрасіла чытачоў на літаратурную гасцёўню “Праз сучаснасць у будучыню”. Падчас сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся з маладымі беларускімі аўтарамі і іх творамі, падзяліліся думкамі пра прачытанае і абмеркавалі ўзаемаадносіны і алюзіі беларускай і рускай літаратур. У абедзвух краінах сучасных аўтараў хвалююць аднолькавыя тэмы: крызіс культуры, страта самабытнасці і захаванне духоўных традыцый. Кнігі як раз з’яўляюцца інструментам, здольным заставіць чытача разважаць над важнымі для кожнага чалавека пытаннямі. Размова атрымалася цікавая,  эмацыйная і змястоўная з цытатамі з кніг і гістарычнымі рэмаркамі.