Кружева
17.04.2025
12 красавіка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся лірычны канцэрт ансамбля “Кружева” творчай студыі бібліятэкі № 7 імя Я.Коласа. Гэты ансамбль выступае ў бібліятэцы не першы раз, і заўсёды гэта добры настрой і шмат любімых песен. Жанчыны не прафесійныя музыканты і спевакі, але тым ці іншым чынам звязаны былі па прафесіі з музычнай творчасцю. Пачаўся канцэрт са знакамітай песні “Сердце земли моёй” В.Салаўёва і К.Брэйтбурга. Гэта песня -візітная картка І Дарафеевай і Р.Алехно. Песні “Родны мой горад”, “Маладая зорка”, “Жизнь” былі прысвечаны роднай Беларусі, нашаму прыгожаму гораду. Вершы Галіны Шалеўскай “Я тихо счастлива”, “Раскрасьте душу мне”, “Чашка чая”, “Ну, чего расклеилась?” салісткі чыталі вельмі шчыра і пранікнённа. Праграму працягнулі любімыя песні некалькіх пакаленняў – “Тополя”, “Эй,друг!”, “Осока”, “Закружился снег шальной”, “Метёт зима”,”Рыжык”, “Шутка”, “Льётся музыка”. Завяршыўся канцэрт песняй “Бульте счастливы”.

