поиск в каталоге

стрелочка Десяточка

admin17.05.2025

17 мая ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылася чарговая літаратурна-музычная гасцёўня “Десяточка”. Да нас з канцэртнай праграмай завітаў калектыў аўтарскай песні – трыа “БардАчок”. Яго ўдзельнікі – Дзмітрый Барсукоў (гітара, саксафон, флейта, вакал), Ірына Бандарчык (гітара, вакал), Ягор Гагін (гітара, вакал). Усе яны аўтары слоў і музыкі ўласных песень, дыпламанты і пераможцы конкурсаў і фестываляў. Падчас канцэрта выступоўцы шмат жартавалі, прыгадвалі цікавыя факты і гісторыі са свайго жыцця, спявалі свае песні: “Таксі”, “Самалёт”, “Ён і яна”, “Мандарынавая сукенка”, “Сястра”, “Муха”, “Проста ціхія словы” і інш. Кожны нумар – асобная, непаўторная гісторыя…

Гледачы з задавальненнем прымалі і падтрымлівалі трыа, у зале амаль увесь час былі ўсмешкі і добры настрой. Спадзяемся, што гэта не апошні канцэрт трыа “БардАчок” у нашай бібліятэке і мы зноў сустрэнемся з таленавітымі музыкамі.