Под синевой родных небес
25.05.2025
У бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча адбылося свята роднай мовы і паэзіі. На творчую сустрэчу з пісьменнікам, старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаілам Паўлавічам Пазняковым прыйшлі навучэнцы тэатральных класаў сярэдняй школы № 136. Гэта была доўгачаканая падзея, да якой старанна рыхтаваліся не толькі супрацоўнікі бібліятэкі, але і вучні. Міхаіл Паўлавіч расказал аб сваім жыццёвым і творчым шляху, аб сям’і і малой радзіме, падзяліўся ўражаннямі ад шматлікіх сустрэч з чытачамі. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі змястоўную прэзентацыю і кніжную выставу “Мне трэба ўсё адчуць душой…”. У выкананні навучэнцаў Дзядзюлі Вадзіма і Мяліка Аляксея прагучалі дзве музычныя кампазіцыі на роднай мове. Пытанні, якія задавалі пісьменніку вучні, тычыліся не толькі яго творчасці, але і грамадзянскай пазіцыі, сучаснага стану беларускай літаратуры. За самыя цікавыя пытанні Міхаіл Паўлавіч падараваў свае кнігі.


