поиск в каталоге

стрелочка Паэзіі кранальныя радкі

admin27.05.2025

Кожная сустрэча з цудоўным паэтам, выдатным, мудрым педагогам,  выкладчыкам  БДПУ імя М. Танка Валянцінай Станіславаўнай Драбышэўскай  – заўсёды свята для прыхільнікаў яе творчасці і аматараў прыгожага пісьменства.  26 мая ў бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча адбылася паэтычная  імпрэза “Паэзіі кранальныя радкі” з удзелам пісьменніцы. Запрошаныя на сустрэчу настаўнікі беларускай мовы і літаратуры з мілаваннем слухалі лірычныя вершы і песні ў выкананні аўтара. Валянціна Станіславаўна адразу скарыла прысутных сваёй адкрытасцю і шчырасцю. Пісьменніца расказала пра сваю сям’ю, педагачную дзейнасць,  творчыя планы, адказала на  пытанні. Адбылося сапраўднае свята роднай мовы, паэзіі, узаемаразумення.