поиск в каталоге

стрелочка Сустрэча з Уладзімірам Мазго

admin06.06.2025

4 чэрвеня ў Цэнтральную бібліятэку імя Янкі Купалы завітаў пісьменнік, паэт, перакладчык, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі – Уладзімір Мінавіч Мазго. Сустрэчу з ім чакалі вучні з прышкольных лагераў ДУА  “Сярэдняя школа № 78 г. Мінска”і ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска імя двойчы Героя Савецкага Саюза Л. І. Бяды”.

Канікулы – гэта той час, калі можна адпачыць з дапамогай падарожжаў, гульняў, конкурсаў, пазнавальных мерапрыемстваў і добрых кніг. Асабліва цікава, калі гэтыя кнігі прапануе сам аўтар.

Уладзімір Мінавіч Мазго хутка наладзіў кантакт з дзецьмі і паведаміў ім цікавыя звесткі пра сваё дзяцінства, пра першыя вершы ў школьныя гады, пра персанажаў сваіх твораў, пра новыя кніжкі. Разам з аўтарам вучні адправіліся ў падарожжа па краіне загадак, паслухалі вершы, а таксама паглядзелі відэаролікі з песнямі на словы паэта.

На развітанне нашы юныя сябры атрымалі аўтограф пісьменніка і зрабілі фота на добры ўспамін аб сутрэчы з Уладзімірам Мазго ў бібліятэцы.