Шляхі ведаў і духоўнасці
06.09.2025
У першыя выхадныя верасня ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Ідэя свята з’явілася ў Міністэрстве культуры і друку Беларусі пасля святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ непарушнага адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. Менавіта ў кнігах, у «прыгожым пісьменстве», у словах паэтаў і мысляроў адлюстроўваюцца гісторыя народа, яго слаўныя справы. Беларусам ёсць чым ганарыцца – беларускае пісьменства мае шматвяковыя традыцыі. Вельмі сімвалічна, што ў 2025 годзе Дзень ведаў і Дзень беларускага пісьменства патрапілі на адзін тыдзень. Кніга – гэта галоўная крыніца ведаў і аснова адукацыйнага і выхаваўчага працэсу.
Бібліятэка № 4 імя Н.В. Гогаля падрыхтавала для падапечных Аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абелітацыі № 4 пазнавальную гадзіну “Шляхі ведаў і духоўнасці”. Прысутным была прапанавана прэзентацыя і паведамленне аб гісторыі свята, аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 19 і 20 стагоддзях, асветніках беларускага народа – фігураў еўрапейскага маштабу.

