Усё, чым жывём, пачынаецца з маці
17.10.2025
14 кастрычніка ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа адбылася літаратурна-музычная гасцёўня “Усё, чым жывём, пачынаецца з маці”.
Паэтычную вечарыну адкрыла супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Іна Фралова, якая прадставіла ўдзельнікаў паэтычнага вечара. У мерапрыемстве бралі ўдзел Андрэй Скарынкін, Уладзімір Мазго, Зміцер Дземідовіч.
Музычным падарункам стала выступленне ансамбля цымбалістаў школы мастацтваў № 3 імя Фрэдэрыка Шапэна. Вялікаю асалоду слухачам прынеслі музычныя кампазіцыі – папуры вядомых беларускіх мелодый, прысвечаных матулі.



