поиск в каталоге

стрелочка Літаратурна-музычная гасцёўня “Десяточка”

admin18.10.2025

18 кастрычніка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылася чарговая літаратурна-музычная гасцёўня “Десяточка”. Да нас у госці прыйшлі знакамітыя барды і кампазітары Тарас Юркевіч і Антаніна Рэдзеўская. Т.Юркевіч нарадзіўся ў Новакузнецку ў 1951 годзе. Жыве ў Брэсце. Скончыў Брэсцкі педагагічны ўніверсітэт па спецыянальці “спартыўны трэнер”. Шмат год працаваў у Брэсцкім абласным драматычным тэатре, паралельна выступаў са шматлікімі музычнымі калектывамі, працаваў гукарэжысёрам, захапляўся гуказапісам і апрацоўкай гука. Любіць джаз. Вельмі даўно піша песні, больш на свае вершы,але ёсць песні на вершы М.Маліноўскай, А.Макаранкава і іншых. Лаўрэат фестываляў у Смаленку, Віцебску,Мінску. Любімыя аўтары- Б.Акуджава, Ю.Візбар, Ул.Высоцкі. Знакаміты брэсцкі музыкант з’яўляецца срэбным валанцёрам Інстытута Трэццяга Ўзросту г.Брэста. На працягу ўсяго канцэрта аўтару атрымалася падтрымліваць цесную эмацыянальную сувязь са слухачамі, ён дзяліўся з імі сваімі думкамі аб жыцці і бардаўскім руху, гісторыямі стварэння кампазіцый, створаных у розныя перыяды жыцця. Песня “Два горада”, прысвечаная роднаму Брэсту вельмі спадабалася прысутным, прагучала шмат пытанняў пра яе стварэнне. Антаніна Рэдзеўская – вельмі таленавітая маладая спявачка з прыгожым голасам. Яна скончыла медыцынскі каледж, але з кожным годам усё большую частку свайго жыцця прысвячае выканаўчаму мастацтву. На канцэрце яна выконвала песні розных кампазітараў, некаторыя выконваліся разам з Т.Юркевічам дуэтам. Бардаўская песня заўсёды сучасна, з вялікім і адначасова простым сэнсам, як само жыццё.