Сустрэча ў творчай майстэрні “Вытокі”
14.11.2025
13 лістапада ў бібліятэцы № 13 адбылася чарговая сустрэча ў творчай майстэрні “Вытокі”. Госцяй стала член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Людвіка Шастаковіч. У мінулым прафесійны журналіст Людвіка Зянонаўна захапілася старажытнымі славянскімі ўзорамі і сімваламі і пачала ствараць прыгажосць . Гэтаму папярэднічала глыбокае вывучэнне тэмы, чытанне вялікай колькасці літаратуры, сустрэчы і кансультацыі са спецыялістамі. Пачыналася ўсё з цацак з фетру, а пасля майстрыха звярнулася да вышыўкі нацыянальнага арнаменту на жаночых упрыгожаннях, вырабу елачных цацак і іншых прыгожых рэчаў. Прысутныя даведаліся шмат цікавага пра беларускі арнамент, традыцыі розных рэгіёнаў Беларусі. Аўдыторыя выказала пажаданне правесці ў бібліятэцы для ахвотных майстар-клас, каб можна было адчуць магічную моц беларускага арнаменту.

