Сын Зямлі пад белымі крыламі
26.11.2025
25 лістапада у бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа адбылася літаратурная гутарка “Сын Зямлі пад белымі крыламі”, прымеркаваная да 95-гадовага юбілею беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы “Мінскага дзяржаўнага каледжа тэхнікі і тэхналогій будаўніцтва” г. Мінска.
Сустрэча прайшла ў атмасферы жывога зацікаўлення і была прысвечана творчай спадчыне пісьменніка. Гасцям мерапрыемства было расказана пра ролю Уладзіміра Караткевіча як гісторыка і рамантыка, які адрадзіў для беларусаў старонкі мінулага.
Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, іх зацікавілі тэмы гісторыі і справядлівасці, узнятыя пісьменнікам.
У заключэнні многія з прысутных выказалі жаданне ўзяць кнігі Караткевіча для самастойнага чытання.
Мерапрыемства паспяхова дасягнула сваёй галоўнай мэты – разбудзіць у моладзі цікавасць да класіка беларускай літаратуры.


