Вецер ужо і лістотай не кружыць…
26.11.2025
26 лістапада спаўняецца 95 год Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу — класіку беларускай літаратуры, паэту, празаіку, драматургу, кінасцэнарысту, публіцысту і перакладчыку. Караткевіч – адзін з найбольш вядомых аўтараў у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя, і першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву, рамантык, патрыёт і гуманіст. Творы пісьменніка істотна ўзбагацілі беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўнілі яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Найбольш вядомае з напісанага ім – аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», нарыс «Зямля пад белымі крыламі».
Да юбілея пісьменніка бібліятэка № 4 імя М.В. Гогаля падрыхтавала для наведвальнікаў гадзіну паэзіі “Вецер ужо і лістотай не кружыць…”, пад час якой прагучалі вядомыя і невядомыя факты з жыцця Уладзіміра Караткевіча і яго паэтычныя творы.
