поиск в каталоге

стрелочка Вечная дарога Уладзіміра Караткевіча

admin01.12.2025

 Уладзімір Караткевіч. Класік беларускай літаратуры. Чалавек-легенда. Менавіта такі ланцужок узнікае ў галаве, калі чуеш імя Уладзіміра Сямёнавіча. Уявіць сабе Беларусь без У. Караткевіча, бязмежна ўлюбёнага ў сваю Радзіму, проста немагчыма. 

27 лістапада ў бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча сабраліся аматары беларускай літаратуры і прыхільнікі творчасці пісьменніка. Для навучэнцаў 11-х класаў сярэдняй школы № 136 супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі літаратурна-музычную праграму, прысвечаную 95-годдзю творцы. У сустрэчы прыняў удзел паэт, загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча, папулярызатар спадчыны Уладзіміра Караткевіча Міхаіл Бараноўскі.

Новае пакаленне таксама натхняецца творчасцю пісьменніка. На сустрэчы прагучалі песні, якія напісаў вучань тэатральнага класа Дзядзюля Вадзім. Супрацоўнікі бібліятэкі заклікалі прысутных  скарыстацца юбілейнай датай і адправіцца ў займальнае падарожжа ў кніжны свет разам з вялікім майстрам слова Уладзімірам Сямёнавічам Караткевічам.