И музыкой, и словом, и любовью…
01.12.2025
27 лістапада ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная вечарына «И музыкой, и словом, и любовью…», прысвечаная творчасці беларускай паэткі Елізаветы Палеес. Елізавета Давыдаўна Палеес, паэтка, перакладчык, філолаг, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, аўтар кніг паэзіі: «Я земная и грешная», «Быль», «Не приучай меня к себе…», «Колыбельная для слов», «Легких кружев волшебная стая», дзіцячай п’есы-казкі «Чиги-туги-маги» і інш. Нарадзілася Елізавета Давыдаўна ў Магілёве. Зараз жыве ў Мінску. Скончыла філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працавала бугалтарам, тэхнікам-канструктарам, выхавальнікам дзіцячага сада, загадчыкам секторам паэзіі літаратурна-выдавецкага аддзела “Крыніца”, галоўным рэдактарам выдавецтва «Полёт души». Была пазаштатным карэспандэнтам газет “Знамя юности”, “На страже Октября”, часопіса “Окно”. Пачала друкавацца як паэтка з 1978 ў газеце «Знамя
юности». Публікавалася ў перыядычных выданнях Беларусі і стран блізкага замежжа, у тым ліку ў часопісах «Наш современник», «День и ночь» (Расія), «Новая Немига литературная», «Нёман» (Беларусь), антологіі «Современная русская поэзия Беларуси», альманахе «Дзень паэзіі» и г.д.
Пявучае гучанне вершаваных радкоў паэзіі Елізаветы Давыдаўны Палеес набліжае іх да музыкі. Напэўна, таму на яе вершы створана мноства песень і рамансаў. Са слоў самой паэтэсы, іх у яе больш за 100.
Асобная частка сустрэчы была прысвечана гісторыі вялікай сям’і паэткі, гэта былі вельмі шчырыя ўспаміны пра пасляваеннае дзяцінства і трагічны лёс родных Л.Палеес. Цікавымі былі звесткі пра мужа нашай гераіні – вядомага дзіцячага пісьменніка А.Маісеева. Усе ўзгадалі яго папулярныя дзіцячыя кнігі, наогул, шмат пытанняў гучала на тэму жыцця двух творчых асоб.
Падчас мерапрыемства прагучала вельмі шмат вершаў аўтара як ў выкананні самой Елізаветы Давыдаўны, так і іншых удзельнікаў праграмы, таксама прагучалі вакальныя творы беларускіх і замежных кампазітараў. Удзел у канцэрце прынялі лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Наталля Папко, Аляксандр Валодчанка, Анна Міхайлава, Таццяна Жылінская, Тымафей Кміт, Аліса Ермакова, Алена Вавнейка, вакальна-харавы ансамбль інтэрнацыянальнай музыкі “Прамень”, тэатральная студыя “Акцёр” СШ №218 г. Мінска ім. Е. Полацкай. Вечарына атрымалася вельмі цёплай,шчырай, эмацыянальнай, цудоўная музыка дабавіла асобную энэргетыку сустрэчы. Чытачы бібліятэкі, аматары паэтычнага слова вельмі цёпла і з задавальненнем прымалі выканаўцаў праграмы і былі ўдзячны арганізатарам гасцёўні і супрацоўнікам бібліятэкі. Мы таксама ўдзячны Елізавеце Давыдаўне за гэты вечар і будзем рады сустрэчам з ёй у нашай бібліятэке ў будучым!


