Пытанні спадчыны. Наследаванне па законе. Завяшчанне
03.12.2025
Права грамадзян на атрыманне поўнай і дакладнай прававой інфармацыі — аснова цывілізаванага грамадства. Кожны грамадзянін павінен валодаць мінімумам прававых ведаў, якія неабходны для працы, паводзін у грамадстве, побыце і сям’і.
2 снежня 2025 года ў Цэнтральнай бібліятэкі імя Я. Купалы да дня пажылых людзей у рамках работы па прававой асвеце была арганізавана сустрэча з натарыусам Мінскай гарадской натарыяльнай акругі. Мерапрыемства прайшло ў фармаце лекцыі на тэму: «Пытанні спадчыны. Наследаванне па законе. Завяшчанне». Карыстальнікі бібліятэкі атрымалі адказы на пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, такія як уступленне ў спадчыну, складанне завяшчанняў, афармленне даверанасцей, дагавораў дарэння, куплі-продажу нерухомай і іншай маёмасці, шлюбных дагавораў. Усе атрымалі вычарпальныя адказы.

