У свеце паэзіі
11.12.2025
10 снежня ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа адбылася літаратурная гасцёўня “У свеце паэзіі” для навучэнцаў “Мінскага дзяржаўнага каледжа тэхнікі і тэхналогій будаўніцтва” г. Мінска.
На мерапрыемства былі запрошаны члены ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Іна Фралова і Рагнед Малахоўскі, якія пазнаёмілі моладзь са сваёй творчасцю.
Галоўнай мэтай была жывая размова пра магію верша, працэс стварэння тэкстаў і сілу роднага слова. Навучэнцы з цікавасцю слухалі выступоўцаў, задавалі пытанні. Асаблівым момантам стала тое, калі госці прачыталі ўрыўкі са сваіх новых твораў.
Сустрэча прайшла ў цёплай і натхняючай атмасферы, што спрыяла дыялогу паміж пакаленнямі. Мерапрыемства паказала, што паэзія застаецца жывой і зразумелай для сучаснай моладзі.


