поиск в каталоге

стрелочка Творчы вечар Эдуарда Ханка

admin29.12.2025

23 снежня ў бібліятэцы №22 у літаратурным праекце «Шчырасць» прайшоў творчы вечар з вядомым беларускім музыкантам і кампазітарам Эдуардам Ханком  ў літаратурным праекце «Шчырасць».

Сярод гасцей – чытачы кніжніцы і даўнія прыхільнікі творчасці Эдуарда Сямёнавіча.

 Пачала вечар загадчыца бібліятэкі, якая абвясціла, што гэта апошняя сустрэча ў праекце “Шчырасць” ў гэтым годзе, распавяла пра мерапрыемства, якія адбыліся ў 2025 годзе і павіншавала ўсіх прысутных з надыходзячым Новым годам.

Потым ўзяў слова старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, празаік, публіцыст, лаурэат шматлікіх  літаратурных прэмій, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь – Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў.   

Міхаіл Паўлавіч прадставіў прысутным госця, як чалавека вялікага таленту. Пра сябе Эдуард Сямёнавіч казаў з долей гумару, чым хутка заваражыў усіх прысутных на вечарыне. Савецкі, беларускі і расійскі музыкант і кампазітар, член Саюза кампазітараў СССР, Заслужаны дзеяч культуры БССР, Народны артыст Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Заслужаны дзеяч культуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Сваю першую песню напісаў у 20 гадоў, калі вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі. Працаваў ў розных жанрах – вакальна-сімфанічным, камерна-інструментальным, камерна-вакальным, але найбольш плённа – у песенным. Але сябе не лічыць паэтам-песеннікам. З яго твораў фармаваліся рэпертуары ансамбляў «Верасы», «Сябры» і «Песняры». Яго песні выконвалі шматлікія знакамітыя спевакі: Леў Лешчанка, Эдуард Хіль, Валянціна Талкунова, Ала Пугачова, Марыя Пахоменка і іншыя. Аўтар вядомых песень “То ли ещё будет” (“Песенка первоклассника”) на словы І.Шаферана, “Малиновка” на словы А.Папярэчнага , “Я у бабушки живу” на словы І.Шаферана, “Какой счастливый случай” на словы Л.Рубальскай, “Зима” (“У леса на опушке”) на словы С.Астравой , “Самурай” на словы Л.Рубальскай, “Ты возьми меня с собой” (“Песенка про журавлика”) на словы Іллі Рэзніка, “Завіруха” на словы Г.Бураўкіна , “Здравствуй, чужая, милая” на словы Л.Татарэнка і іншыя песні, якія гучалі на працягу вечара.

 Жыве Эдуард Сямёнавіч у Мінску, але мае і расійскае грамадзянства, якое атрымаў ад прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, чым і пахваліўся. Яго песня “Служыць Расіі” на словы І.Рэзніка лічыцца неафіцыйным гімнам расійскай арміі. Яе ўжо больш за 15 гадоў рэгулярна ўключаюць у праграму парада 9 Мая ў Маскве, а ў 2016-м яна атрымала новы статус – стала гімнам Усерасійскага ваенна-патрыятычнага руху “Юнармия”.

Стваральнік «Тэорыі творчых хваляў». Сваю тэорыю творчых хваляў Ханок ўпершыню прадставіў у 1998 годзе, калі выдаў кнігу “Пугачёвщина”, “Пугачёвщина. 10 лет спустя” и “Пугачёвщина. Конец истории”. Кніга “Нас бьют мы летаем” у двух частках аб людзях “байцах” і “не байцах”, якая не  паступіла ў вольны продаж.

Шмат цёплых і ветлівых слоў, самых лепшых пажаданняў пачуў у гэты дзень Эдуард Сямёнавіч, а прысутныя атрымалі масу прыемных эмоцый, аўтографы і фота на памяць. Сустрэча стала сапраўдным святам для аматараў добрых песень і музыкі.