поиск в каталоге

стрелочка ОдинОкий ёж

admin15.01.2026

8 студзеня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылася цудоўная навагодняя сустрэча з аўтарам кнігі “ОдинОкий ёж” (кароткія гісторыі з адносінамі) Яўгенам Цярэшка-Пракаповічам. Ёсць вершы дзіцячыя, напісаныя дарослымі дзядькамі і цёткамі, ёсць вершы для дарослых – разумныя, з вялікім сэнсам, але… сумныя. А ёсць вершы пра вожыкаў, не пра сабак,катоў ці сланоў, а пра вожыкаў. Пра іх складанае жыццё, наполненае рознымі гісторыямі. Нездарма ж гавораць, калючы, як вожык. Аўтар кнігі вельмі цікавы чалавек. Мае тры вышэйшыя адукацыі, адна з іх тэатральна-мастацкая акадэмія,  спецыянасць -акцёр тэатра і кіно. Таму спачатку ён здзівіў прысутных Дзедам Марозам, у якога  ператварыўся ў першай частке мерапрыемства. Яўген настолькі стварыў эмацыянальную і вясёлую атмасферу, што нашы госці чыталі разам з ім навагоднія вершы, танчылі, вадзілі карагоды, гулялі ў розныя гульні… Потым ўсе паглядзелі невялікі відэафільм пра нашага героя, ён чытаў вершы і адказваў на шматлікія пытанні.