Зімовая казка
20.01.2026
Цудоўныя калядныя вечары азнаменаваліся ў бібліятэцы №11 адкрыццём мастацкай выставы Людмілы Зыгмантовіч “ Зімовая казка.” Удзельнікі прэзентацыі былі зачараваны прыгажосцю роднай прыроды, горадам у зімовым убранні. Гледзячы на карціны, здавалася, што чуваць, як трашчаць на марозе ствалы сасонак і ялін у заснежаным лесе, зіхаціць на сонцы бялюткі снег, загадкава міргае месяц у начным небе. Мастачка падзялілася разважаннямі аб зімовай галерэі сваіх работ, адказала на шматлікія пытанні гледачоў, якія былі ў захапленні ад убачанага. Завяршылася вечарына цудоўнымі зімовымі песнямі ў выкананні ансамбля “ Огонёк” і барда Ўладзіміра Грышкевіча.


