Cустрэча з беларускай паэтэсай
22.01.2026
16 студзеня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылася сустрэча з беларускай паэтэсай, журналістам, рэдактарам, педагогом, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольгай Норынай, прысвечаная Году беларускай жанчыны. Вольга Норына нарадзілася ў Мінску, першыя вершы напісала ў 8 гадоў. Шмат гадоў працавала ў рэдакцыі дзіцячага часопіса «Вясёлка», газете «Літаратура і мастацтва», друкавалася ў шматлікіх беларускіх выданнях. Вершы Вольгі Норынай увайшлі ў анталогію рускамоўнай паэзіі Беларусі «Поэзия русского слова»(2019 ), падрыхтаваную да выдання Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. На мерапрыемствы адбылася прэзентацыя новай кнігі паэтэсы «Прывітанне,Новы Год!». Пачалася сустрэча з песні “Вьюга” на вершы пісьменніцы. Трэба дадаць, што на яе вершы напісана шмат песен, іх можна знайсці на прасторы Інтэрнэта. Потым Вольга Міхайлаўна распавяла пра сваіх бацькоў, свой лёс і сям’ю. Прагучала песня з вельмі прыгожым відэакліпам “Севастопольский вальсок» пра родных і сям’ю, пра сваё каханне. Другая частка мерапрыемства – кгіга “Прыватанне,Новы год!”. Выданне вельмі яркае, прыгожае, цудоўныя вершы пра Новы год і дзяцінства. Палова выдання – успаміны пра продкаў пісьменніцы, дзядоў і бабуль, пра іх вёску, вайну, пра бацькоў. Тут размешчана шмат добрых апрацаваных фота . Вучні СШ № 98 і чытачы бібліятэкі задавалі шмат пытанняў, гулялі ў варажбу на радкі вершаў, атрымалася цікава і шчыра.

