Все барды в гости к нам
20.03.2026
12 сакавіка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося сапраўднае свята, канцэрт нашых сяброў, сапраўдных таленавітых артыстаў Зоі Курак (Мінск) і Аляксея Верам’ёва (Расія). Мерапрыемства адбылося ў рамках праекта “Все барды в гости к нам. Бібліятэка шмат гадоў сябруе з гэтымі вакалістамі, іх выступленне заўсёды свята для чытачоў і калектыва бібліятэкі. Назву канцэрта “Всего и надо, что вглядеться” даў знакаміты верш Ю.Левітанскага. Гэта назва не выпадковая.Прошлы год зноў быў багаты на юбілеі цудоўных аўтараў, якія трывала ўвайшлі ў наша жыццё шмат гадоў таму. Іх песні сталі роднымі, як і самі аўтары. Яны, якія жывуць зараз і якія пайшлі з жыцця, цалкам рэальныя, як блізкія сябры ці родныя,іх вобразы жывуць у нас, дапаўняючыся новымі вершамі, песнямі, мяняются разам з намі, з сучасным часам. Мерапрыемства складалася з двух частак, з невялікім перапынкам. Гучалі песні “Весна и гололёдица” Я.Клюева и С.Нікіціна, “Розовый трамвай” С.Нікіціна і Ю.Морыц, ”Серпухов-Москва” С.Нікіціна, “Мы -люди Севера” С.Нікіціна, “Романс” А.Пятрова і Э.Разанава, “Вот опять окно” М.Цветаевай і М.Тарывердзіева, “Ледоход”В.Шаламава і А.Фраловай, “Дорожная” В.Ягорава і шмат-шмат іншых. Гэты песні прагучалі ў выкананні З.Курак. Другая частка канцэрта – песні ў выкананні А.Верам’ёва.У студзені 2026 года не стала вельмі таленавітага аўтара, паэта і тонкага лірыка з Пецярбурга С.Аляксеева. Дзве яго песні: “Деревянные трамваи” і “Прощай, двадцатая квартира” прагучалі першымі. Потым “Зычный гудок” А.Чухонцава,”Сколь ты не корми поэта”, “Память моя”, “Осветил мою дорогу”, “Поманила меня Мана” Ш.Хусаінава, дзве песні В.Ланцберга “Пора в дорогу,старина” і “Синева”, супердакументальная песня “Шкиперша”, “Домбайский вальс” і іншыя. Напрыканцы прагучалі пяць песен дуэтам – “Хорошо быть молодым”, “Не выше пояса”, “Август”, “Кончается четверг”, “Над домами”. Завяршыла канцэрт любімая ўсімі песня “Когда простым и нежным взором”. Столькі кветак, апладысментаў і падзякі. Свята музыкі і высокай паэзіі.
