поиск в каталоге

стрелочка На крылах маладосці і натхнення

admin25.03.2026

24 сакавіка бібліятэка № 14 імя Ф. Багушэвіча запрасіла аматараў прыгожага пісьменства на творчую сустрэчу з маладымі і таленавітымі паэтамі. У госці да навучэнцаў лінгвагуманітарнага каледжа прыйшлі  старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактар аддзела паэзіі газеты “Літаратура і Мастацтва”, кіраўнік моладзевага літаб’яднання «Майстэрня пісьменніка» Рагнед Малахоўскі і ўдзельнікі творчай суполкі Аляксандра Жалязнова і Паліна Дваранская. Пад час сустрэчы маладыя аўтары расказалі пра вытокі натхнення, пра свой шлях у літаратуру, падзяліліся з прысутнымі ўласнай творчасцю. Сустрэча адбылася ў межах праекта “Библиотека и молодежь: время читать”.