Сустрэча з адвакатамі
27.03.2026
26 сакавіка ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы для карыстальнікаў бібліятэкі была арганізавана сустрэча з адвакатамі з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі г. Мінска «Эканоміка Маёмасць Інвестыцыі». У пачатку сустрэчы было зроблена невялікае паведамленне, аб тым, што адвакаты Беларусі на працягу ўсяго года будуць аказваць бясплатныя кансультацыі шматдзетным маці, жанчынам, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, а таксама кожная жанчына мае магчымасць атрымаць кансультацыю адваката на бясплатнай аснове. Акцыя прымеркавана да Года беларускай жанчыны і будзе праходзіць у кожным рэгіёне краіны. Кожны прысутны меў магчымасць у індывідуальным парадку атрымаць кансультацыю адвакатаў па пытаннях, якія іх цікавяць.
У будучым у бібліятэцы плануюцца такія кансультацыі штомесяц.

