поиск в каталоге

стрелочка Весенняя капель

admin27.03.2026

26 сакавіка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся шыкоўны канцэрт “Весенняя капель”. Да нас завіталі нашы сябры – ДМШМ №14 г.Мінска (струнна-смычковае аддзяленне). Сярод прысутных – родныя, сябры, бацькі нашых выступоўцаў ,таксама навучэнцы СШ № 40 г.Мінска, якія з вялікім задавальненнем прыйшлі на мерапрыемства падчас школьных канікулаў.

Пачаўся канцэрт з выступлення амаль усіх навучэнцаў струнна-смычковага аддзялення, больш за 20 хлопчыкаў і дзяўчынак сыгралі ў полным складзе “Польку” П.Марціна і “Вальс” Дз.Шастаковіча. Гэта  было так прыгожа, эмацыянальна, іграў сапраўдны аркестр.Потым з двума кампазіцыямі выступілі выкладчыкі школы, працягнулі выступ дзеці з асобнымі нумарамі. Цудоўная песня В.Сярэбрэнікава “Робертино”, прысвечаная Роберціна Ларэцці, асобныя творы Р.Шумана , П.Чайкоўскага, “Вальс падающих снежинок” І.Кузьміцкага, “Колыбельная” А.Спендзіярава і шмат іншага. Фартэпіяна, гітара, скрыпка, віяланчэль…Вялікі дзякуй гэтым таленавітым дзецям, іх выкладчыкам і бацькам!