поиск в каталоге

стрелочка Невядомыя старонкі пісьменніцкіх архіваў

admin09.04.2026

Сустрэча «Невядомыя старонкі пісьменніцкіх архіваў” адбылася 7 красавіка ў бібліятэцы № 13. Да чытачоў прыйшла Алена Аляксандраўна Мальчэўская, рэдактар аддзела часопіса “Нёман”. Пад час размовы асаблівая ўвага была ўдзелена незнаёмым матэрыялам архіваў Уладзіміра Караткевіча, Юркі Лявоннага, Алеся Пальчэўскага, Раісы Баравіковай і Міхаіла Пташука. Алена Аляксандраўна падзялілася цікавым досведам працы з невядомымі дакументамі, пазнаёміла з архіўнымі рубрыкамі часопіса “Нёман”, адказала на шматлікія пытанні.

_cuva