поиск в каталоге

стрелочка І толькі на цябе надзея

admin04.05.2026

28 красавіка аматары прыгожага пісьменства і прыхільнікі талента класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча сабраліся ва ўтульнай зале бібліятэкі № 13. Да прысутных завітала загадчык філіяла “Беларуская хатка” Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ала Мікалаеўна Івашкевіч, якая пазнаёміла з мінскім перыядам жыцця паэта па матэрыялах перасоўнай літаратурна-дакументальнай выставы “І толькі на цябе надзея”. Размова ішла не толькі пра Максіма Багдановіча, але і яго сяброў З.Бядулю, А.Смоліча, Л.Сівіцкую, Ул.Галубка. Ала Мікалаеўна расказала шмат цікавага пра грамадскае і літаратурнае жыццё таго часу, цесныя стасункі творчай інтэлегенцыі. Аповед быў расцвечаны чытаннем цудоўных вершаў Максіма Багдановіча. Па шматлікіх просьбах чытачоў экспанаванне выставы ў бібліятэцы будзе падоўжана да канца траўня.

_cuva