поиск в каталоге

стрелочка  Патрыятычная акцыя “#Яганаруся, ці вуліцы Мінска – вуліцы Перамогі”

admin08.05.2026

Дзень Перамогі – не толькі даніна памяці і павагі нашым героям, але і магчымасць зноў усвядоміць значнасць іх подзвігаў для кожнай сям’і, кожнага з нас. Сёння воіны ўсіх часоў з намі, у нашых сэрцах. Мы не толькі шануем памяць вялікіх абаронцаў, але і прызнаём важнасць іх спадчыны для будучых пакаленняў.

Лісты з фронту … яны ішлі не ў канвертах, на іх не было марак. Яны былі складзеныя трохвугольнікамі.

Іх пісалі ў спёку і ў сцюжу натруджаныя рукі салдат, якія не выпускалі зброі. Гэтыя дакументы захоўваюць гарачае дыханне бою. Гэтыя лісты – нітачка, якая злучае наша пакаленне з тымі далёкімі гадамі. І хай будзе сёння чытанне гэтых жывых радкоў вайны данінай пакланення перад светлай памяццю нашых герояў.

8 мая ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла  патрыятычная акцыя “#Яганаруся, ці вуліцы Мінска – вуліцы Перамогі”, прысвечаная Вялікай Перамоге савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Падчас акцыі супрацоўнікі бібліятэкі раздавалі “Пісьмы Перамогі” з інфармацыяй пра герояў той страшнай і пакутнай вайны, імёнамі якіх названы вуліцы Савецкага раёна г.Мінска.