«Ведай роднае слова»: літаратурна-музычная імпрэза ў бібліятэцы імя Якуба Коласа
27.05.2026
У чытальнай зале бібліятэкі-філіяла № 7 імя Якуба Коласа адбылася літаратурна-музычная імпрэза «Ведай роднае слова». Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў «залатога ўзросту» Ленінскага раёна сталіцы, аб’яднаных любоўю да роднай спадчыны і беларускай мовы.
Праграма сустрэчы была насычана каларытнымі фальклорнымі нумарамі. Сапраўднае захапленне і шчырыя ўсмешкі гледачоў выклікалі выступы артыстаў, якія прадставілі як мілагучныя народныя песні, так і камічныя тэатралізаваныя байкі. Кожны твор у выкананні старэйшага пакалення быў напоўнены глыбокай павагай да нацыянальнай культуры.
Творчая сустрэча стала яскравым доказам таго, што пакуль паміж пакаленнямі гучыць роднае слова і спяваюцца народныя песні, нашы векавыя традыцыі працягваюць жыць і развівацца.
