Купалле
09.07.2026
Летнія канікулы працягваюцца, і бібліятэкі запрашаюць сваіх юных чытачоў на цікавыя сустрэчы з кнігай. 7 ліпеня ў Беларусі адзначаецца адно з самых любімых і вясёлых народных святаў – Купалле. Супрацоўнікі бібліятэкі № 14 імя Ф. Багушэвіча разам з літаратурным блогерам, разказчыцай беларускіх казак Захарэвіч Людмілай Браніславаўнай запрасілі наведвальнікаў аздараўленчага школьнага лагера сярэдняй школы № 125 у захапляльнае падарожжа па купальскіх традыцыях. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з народнымі абрадамі, прынялі ўдзел у майстар-класе па стварэнні купальскіх вяночкаў. Людміла Браніславаўна расказала школьнікам шмат цікавых звестак пра кветкі і лекавыя расліны, а таксама пазнаёміла з творамі беларускіх дзіцячых пісьменнікаў. Дзеці ахвотна ўдзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі.


