Будуць вечна сады расцвітаць
24.08.2022
“Без чалавечнасці не будзе і вечнасці”
П.Панчанка
23 жніўня спаўняецца 105-год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі. Яго паэзія, непаўторная і глыбока нацыянальная, назаўжды ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры.
У гэты святочны дзень бібліятэка № 7 імя Якуба Коласа запрасіла ўсіх на літаратурную гадзіну далучэння да паэзіі Пімена Панчанкі “Будуць вечна сады расцвітаць”.
Слухачы даведаліся пра творчы шлях паэта, пра цікавыя факты з яго жыцця.
На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі непаўторныя паэтычныя радкі вершаў Пімена Панчанкі.
Бард, аўтар і выканаўца Аляксей Новікаў прапанаваў увазе слухачоў музычнае прысвячэнне таленавітаму пісьменніку “Жыццёвы звон паэта”.
Усе жадаючыя маглі пазнаёміцца з матэрыяламі кніжнай выставы “Шырокі свет народнага паэта”, якая адлюстравала яго творчы светапогляд і дапамагла зразумець яго паэтычнае крэда.


