поиск в каталоге

стрелочка Июльские чайные нотки

admin27.07.2026

23 ліпеня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося вельмі каларытнае, душэўнае мерапрыемства “Июльские чайные нотки”. Гэта была сустрэча амаль што з галоўным спецыялістам па чаю нашага горада, ціцэстэрам Аленай Дайнека.


Вядучая праграмы вельмі добра падрыхтавала памяшканне чытальнай залы, яна прынесла цудоўныя кветкі і травы, уся бібліятэка упрыгожылась букетамі, кветкавымі інсталяцыямі, рушнікамі і цудоўным керамічным посудам. Трэба дадаць, што гэты ўнікальны посуд бібліятэка захавала з 1980-х гадоў, і зараз ён так прыгожа, модна і аўтэнтычна выглядае, што ўсе прысутныя былі ў захапленні. Алена Дайнека распавяла нам пра чай усе! – дзе, як і  калі ўпершыню з’явіўся чай на нашых тэрыторыях, колькі сартоў чая існуе, і кожня з іх непаўторны, як трэба прыгатаваць напой і з чым, якімі дабаўкамі  лепш яго піць. Была падрыхтавана цікавая прэзентацыя на тэму чая, гісторыю яго распаўсюджвання, фота мастацкіх твораў, дзе адлюстраваны героі, якія п’юць напой, нацюрморты з прыгожым посудам, а пасярэдзіне яго Вялікасць – чай. А колькі вершай мы пачулі на гэтай вечарыне!

Музычную частку праграмы падрыхтавала спявачка Анжэла Бельская. Песні пра родную краіну і  кветкавы рай, каханне і сяброўства, дабро і сонечны настрой. Памятаеце карціну Б.Кустадзіева “Купчиха за чаем”? Якая ж прыгожая жанчына атрымлівае асалоду ад чаю з фруктамі, булачкамі і кексамі, блішчыць самавар, на ім чайнік, дарагі посуд. Больш мы ніколі не будзем піць чай у пакуначках! І, канешне, завяршылася мерапрыемства чаяваннем, самы розны чай – травяны, зялены, чорны, фруктовы і шмат-шмат розных прысмакаў!