поиск в каталоге

стрелочка Шчасце ствараць

admin28.07.2026

22 ліпеня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося вельмі цікавае і яскравае мерапрыемства – адкрыццё мастацкай выставы “Шчасце ствараць” Сяргея Ляшко.
Мастак нарадзіўся ў 1962 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча, працаваў у Дзяржаўным акадэмічным ансамбле танца Рэспублікі Беларусь, потым у Дзяржаўным акадэмічным харэаграфічным ансамбле “Харошкі”.  
У 31 год ён завяршыў сваю артыстычную кар’еру, атрымаў юрыдычную адукацыю і пачаў працаваць ў галіне правазнаўства. На дзяржаўнай службе працаваў на шматлікіх важных пасадах, пайшоў у адпачынак маючы 5 клас дзяржслужачага. Захапляцца жывапісам Сяргей Леанідавіч пачаў яшчэ артыстам. Было шмат гастролей па краінам свету, з гэтых творчых камандзіровак ён прывозіў шмат уражанняў, фатаграфій і замалёвак, якія потым пераўтвараліся ў карціны.
Доўгі час быў самавукам, вывучаў мастацтва жывапісу па падручнікам капірую палотны вялікіх майстроў. Яго карціны спадабаліся сябрам, калегам і знаёмым, зараз шмат з іх знаходзяцца ў асабістых калекцыях у Італіі, Расіі, Францыі і іншых краінах. Разглядаючы карціны мастака, адчуваеш яго глыбокія думкі, душэўныя разважанні, пакой і цёплыню. Гэта і пейзажы, і архітэктура, і абстракцыя. Колеры яскравыя, шчодрыя. Па тэхніке – і масла, і акварэль, і акрыл. На палотнах і родныя краявіды, і архітэктурныя помнікі, і і марскія , і філасофскія матывы, і гумарыстычныя назіранні і кветкі…Гэта выстава – адзін вялікі, мазаічны партрэт самаго мастака, уважлівага назіральніка і тонкага лірыка. Трошкі паэта і філосафа, які вельмі любіць і шануе жыццё. Сапраўды, для яго ствараць -шчасце!  На мерапрыемствы прысутничала шмат гасцей, сяброў і былых калег мастака. Музычную частку падрыхтавала спявачка Анжэла Бельская, гэта былі песні і вершы пра родны край, любоў  і шчасце жыць.