поиск в каталоге

стрелочка Стравы нашых продкаў

admin01.09.2026

У бібліятэцы № 21 было па-сапраўднаму ўтульна і «смачна». Мы запрасілі ў госці выхаванцаў дзіцячага сада № 558 на пазнавальную сустрэчу пад назвай «Стравы нашых продкаў».

          Наш бібліятэкар Тамара Міхайлаўна падрыхтавала для маленькіх гасцей сапраўдны «абрус-самабранку» з цікавых гісторый і фактаў. Падчас цёплай і душэўнай бяседы дзеці даведаліся, што елі нашы продкі, якія стравы былі галоўнымі на беларускім стале і чаму традыцыйная кухня — гэта не толькі пра ежу, але і пра нашу культуру.

         Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай цікавасцю слухалі пра тое, як гатаваліся знакамітыя беларускія прысмакі, і адгадвалі загадкі пра прадукты. Каб тэма стала яшчэ больш зразумелай, Тамара Міхайлаўна падрыхтавала тэматычную кніжную выстаўку. Дзеці з задавальненнем разглядалі яркія ілюстрацыі ў кнігах, дзе былі намаляваны апетытныя стравы, і задавалі шмат пытанняў.

              Сустрэча атрымалася не толькі пазнавальнай, але і вельмі атмасфернай. Мы рады, што змаглі пазнаёміць юных чытачоў з багатай спадчынай беларускай кухні. Дзякуй нашым маленькім гасцям за актыўнасць і добры настрой!